:

Аб сустрэчы пасла М.Аўсянкі з віцэ-прэзідэнтам Гандлевай палаты Калі Калумбіі

06.01.2021 г.

6 студзеня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Калумбіі Мікалая Аўсянкі з віцэ-прэзідэнтам Гандлевай палаты Калі Карласам Андрэсам Пэрэсам Рамірэсам.

У ходзе гутаркі Пасол адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці таргова-эканамічных адносін з дэпартаментам Валье дэль Каўка і яго сталіцай Калі.

Калумбійскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў галіне машынабудавання, сельскагаспадарчай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій.

Бакі выказалі зацікаўленасць у працягу супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці