:

Палітычныя адносіны

Палітычныя адносіны Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Эквадор устаноўлены ў траўні 1993 г.

У чэрвені 2010 года Эквадор ўпершыню наведала афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэньнях Шэйманам В.У.

У маі 2011 года і маі 2012 года адбыліся візіты ў Эквадор беларускіх дэлегацый на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Алейнікам С.Ф.

У кастрычніку 2011 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных спраў, гандлі і інтэграцыі Эквадора Р.Пациньё.

У чэрвені 2012 г. Эквадор з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У сакавіку 2013 г. у рамках жалобных мерапрыемстваў у Венесуэле ў сувязі са смерцю У.Чавеса адбылася кароткая беларуска-эквадорская сустрэча на вышэйшым узроўні.

У кастрычніку 2013 г. Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Эквадора Р.Карэа.

У снежні 2013 г. у ходзе візіту ў Беларусь Віцэ-прэзідэнта Эквадора Х.Гласа праведзена першае пасяджэнне Беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве.

У 2014 годзе Беларусь і Эквадор абмяняліся пасольствамі.

У чэрвені 2014 г. адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у Эквадор.

У лютым 2015 г. беларуская дэлегацыя на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. прыняла ўдзел у другім пасяджэнні Беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве ў г.Кіта.

У верасні 2015 г. у ходзе 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася сустрэча лідэраў дзвюх краін.

У сакавіку 2016 г. Старшыня Нацыянальнай асамблеі Эквадору Г.Рывадэнэйра наведала Беларусь з афіцыйным візітам, адбылася яе сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У траўні 2016 г. у рамках дастаўкі беларускага гуманітарнага грузу Эквадор наведаў намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях А.Ф. Худалееў.

У студзені 2017 г. Беларусь наведаў Міністр-каардынатар па пытаннях бяспекі Эквадора С.Навас.

У мае 2017 г. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. наведаў Эквадор для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Эквадора Л.Марэна.

У лютым 2018 г. Намеснік міністра замежных спраў Я.А. Шастакоў з рабочым візітам наведаў Эквадор.

У мае 2018 г. Міністр замежных спраў Эквадора М.Ф. Эспіноса наведала Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці