Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Пасол Беларусі наведаў эквадорскі горад Амбата

10 ліпеня 2019 г. пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян наведаў з рабочым візітам сталіцу правінцыі Тунгурауа – горад Амбата для правядзення сустрэч з прадстаўнікамі улады і дзелавымі коламі гэтай правінцыі.

На сустрэчах c прэфектам правінцыі Тунгурауа Мануэлем Кайсабанда Херэс, а таксама мэрам горада Амбата Хаўерам Альтамірана Санчэсам беларускі дыпламат правёў прэзентацыі значнага эканамічнага, аграпрамысловага, лагістычнага, навукова-тэхнічнага і адукацыйнага патэнцыялу Беларусі, прадставіў магчымасці беларускіх прадпрыемстваў па ўдзелу ў праекце механізацыі сельскай гаспадаркі цэнтральных рэгіёнаў Эквадора, а таксама паляпшэння транспартнай інфраструктуры горада Амбата.

Падчас удзелу ў адкрыцці і наведвання міжнароднай выставы абутковай прамысловасці «FICCE-2019» беларускія дыпламаты азнаёміліся з прадукцыяй вядучых прадпрыемстваў правінцыі Тунгурауа, у якой вырабляецца 85% эквадорскага абутку, абмеркавалі з удзельнікамі выставы магчымасці супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі гарбарнай і абутковай прамысловасці.