Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Пасол Беларусі наведаў правінцыю Асуай

25 — 27 ліпеня ў рамках візіту ў паўднёвую правінцыю Асуай пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян правёў сустрэчы прэфектам (кіраўніком сельскіх прыходаў) правінцыі Асуай, мэрам сталіцы гэтай правінцыі — горада Куэнка, а таксама прадпрымальніцкімі коламі, падчас якіх правёў прэзентацыю эканамічнага, аграпрамысловага, тэхналагічнага, энергетычнага і адукацыйнага патэнцыялу нашай краіны. Беларускі дыпламат адзначыў добрыя перспектывы двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне правядзення геалагічных даследаванняў і будаўніцтва, паставак аўтобусаў, трактароў і іншай сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўніцтва ў правінцыі сучасных перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама падрыхтоўкі эквадорскіх спецыялістаў.

Прэфект правінцыі Асуай Яку Перэс выказаў зацікаўленасць у наладжванні эканамічнага, навукова-тэхнічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва. Кіраўнік правінцыі выказаў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам для азнаямлення з работай аграпрамысловага комплексу, вывучэння вопыту працы сучасных аўтаматызаваных комплексаў па вытворчасці і перапрацоўцы малака, а таксама магчымасці будаўніцтва ў Эквадоры прадпрыемства па выпуску шклатары. Таксама падчас візіту ў нашу краіну будзе прапрацавана магчымасць удзелу кіраўніцтва прэфектуры і сельгасвытворцаў у міжнароднай выставе «Белагра 2020".

Мэр горада Куэнка Пэдра Паласиос таксама выказаў гатоўнасць наведаць у бліжэйшы час Мінск для абмеркавання магчымасцей паставак беларускіх электробусов, вывучэння беларускага вопыту ў галіне забеспячэння грамадскай бяспекі, пераадолення надзвычайных сітуацый, арганізацыі гарадскога руху транспарту, аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі і аховы здароўя.

Падчас сустрэч з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх колаў Ігар Палуян абмеркаваў магчымасці прасоўвання ў Эквадоры беларускіх грузавых аўтамабіляў рознага прызначэння, аўтобусаў, электробусаў і іншай пасажырскай тэхнікі, трактароў і шын. Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанню стварэння супольных беларуска-эквадорскіх прадпрыемстваў у Беларусі і Эквадоры.