Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Афіцыйная дэлегацыя Беларусі наведала Панаму

У перыяд з 30 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 г. Пасол Беларусі ў Эквадоры і ў Панаме па сумяшчальніцтве Ігар Палуян наведаў Панаму для ўдзелу ў афіцыйнай цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта гэтай краіны Лаурэнціна Картіса, а таксама для правядзення рабочых сустрэч з прадпрымальніцкай супольнасцю Панамы.

1 ліпеня ў рамках цырымоніі інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы Пасол Ігар Палуян ад імя кіраўніцтва Беларусі павіншаваў Прэзідэнта Панамы Л.Карціса Коэна з уступленнем на пасаду і выказаў зацікаўленнась нашай краіны да пашырэння двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Напярэдадні, 30 чэрвеня, уручаючы свае паўнамоцтвы Віцэ-прэзідэнту і Міністру замежных спраў гэтай краіны Ісабэль дэ Сент Мала, Пасол Ігар Палуян правёў з ёй кароткую гутарку па пытаннях развіцця двухбаковых адносін у розных сферах.

На палях ўрачыстых мерапрыемстваў Ігар Палуян таксама правёў змястоўную гутарку з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Эквадора Хасэ Агусто Брыонес, у ходзе якой бакі абмяркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы ўзаемнага гандлю, а таксама ход рэалізацыі сумесных беларуска-эквадорскіх праектаў у галіне нафтаздабычы.

У завяршальны дзень візіта беларускія дыпламаты наведалі свабодную эканамічную зону «Калон», якая знаходзіцца на Атлантычным узбярэжжы Панамы, дзе правялі перамовы з генеральным сакратаром СЭЗ Фернанда Кардэра. Асаблівая ўвага радчас сустрэчы была нададзена вывучэнню асаблівасцяў працы гэтай найбуйнейшай у рэгіёне свабоднай эканамічнай зоны з пункту гледжання перспектыў разгортвання там прадстаўніцтваў і складоў вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, зацікаўленых у прасоўванні сваіх тавараў і паслуг на рынкі краін Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Амерыкі (ад Аляскі да Чылі).

Падчас чарговай сустрэчы з кіраўніцтвам Гандлёвай, прамысловай і сельскагаспадарчай палаты Панамы адбылося абмеркаванне стану і далейшых перспектыў нарошчвання ўзаемадзеяння дзвюх краін па канкрэтных гандлёвых пазіцыях. У першую чаргу, па машынабудаўнічай прадукцыі – аўтобусам, аўтамабілям, трактарам і іншай сельскагаспадарчай тэхніцы беларускай вытворчасці. Дасягнута дамоўленасць аб абмене ў хуткім часе дзелавымі дэлегацыямі дзеля ўдзелу ў найбуйнейшых міжнародных выставах у Беларусі і Панаме.

Перспектывы наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне інфарматыкі і высокіх тэхналогій Ігар Палуян абмеркаваў з дырэктарам адміністрацыі Панамскага «Горада ведаў» Джонатанам Дыяс. Панамскія суразмоўцы праявілі вялікую цікавасць да вывучэння практычнага вопыту работы беларускага Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), найбуйнейшых ВНУ, а таксама іншых беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій.

Даведка: Рэспубліка Панама – дзяржава, якая знаходзицца ў Цэнтральнай Амерыцы, займае тэрыторыю 78,7 тыс. кв. км, з насельніцтвам 4,1 млн. чалавек. ВУП краіны складае 104,1 млрд. даляраў, ВУП на душу насельніцтва — 25,4 тыс. даляраў. Панама ўяўляе сабой найбуйнейшы рэгіянальны лагістычны і фінансавы цэнтр, робячы стаўку на развіццё інфраструктуры Панамскага канала і размешчаных там свабодных эканамічных зон, у якіх дзейнічае спецыяльны прэферэнцыйны рэжым, які значна палягчае пастаўкі (рээкспарт) тавараў у краіны рэгіёну.